У пераднавагодняй мітусні асабліва каштоўна, калі хтосьці знаходзіць хвілінку, каб падарыць цуд тым, хто мае ў ім патрэбу. Менавіта так зрабіў дырэктар фабрыкі «Чырвоны харчовік» Ігар Кісель, які разам з камандай фабрыкі напярэдадні святаў наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу сям’і Краўцовых.
Цёплая, па-сапраўднаму хатняя атмасфера сустрэла гасцей. А галоўным сюрпрызам для дзесяці хлопчыкаў і дзяўчынак сталі салодкія падарункі ад вядомай фабрыкі. Але падарункі — гэта толькі частка чараўніцтва. Самым яркім момантам стаў прыход сапраўднага Дзеда Мароза, які заваражыў дзяцей і заслухаўся іх святочнымі вершамі.
— Новы год — гэта час, калі сэрца чакае цуду. А самы вялікі цуд — гэта вашы ўсмешкі, ваш смех і тая цёплая, сямейная атмасфера, што пануе ў гэтым доме. Ад усяго калектыва нашай фабрыкі і ад мяне асабіста віншую вас з надыходзячым Новым годам! Няхай у вашым жыцці будзе шмат радасці, святла і добрых людзей на шляху. Верце ў мары — яны абавязкова спраўджваюцца! – звярнуўся да хлопцаў Ігар Мікалаевіч.
Дзеці таксама не засталіся ў баку і з цеплынёй уручылі ўсім гасцям падарункі, зробленыя сваімі рукамі.










