З 1 чэрвеня 2026 года Дзяржстандарт праводзіць ацэнку прадукцыі для прысваення Дзяржаўнага знака якасці Рэспублікі Беларусь. Ацэньваюцца паказчыкі: бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць.
Менавіта апошні паказчык ацэньваем мы з вамі — спажыўцы.
Запрашаем вас узяць удзел у анлайн-галасаванні за нашу прадукцыю па паказчыку «эстэтычнасць»!
Галасаванне праводзіцца на партале «КАЧЕСТВО.БЕЛ» у раздзеле «Дзяржаўны знак якасці» па спасылцы.
· Ацэньваецца афармленне прадукцыі: упакоўка, дызайн, інфармацыйная выразнасць.
· Прагаласаваць можна да 26 ліпеня 2026 года ўключна.
Падтрымаем наш «Чырвоны харчавік»! Кожны голас важны!










